Гадуем маленькага патрыёта

Патрыятычныя акцыі. Не зарасце народная сцяжынка.

07.05.2024

    9 Мая -- Дзень Перамогі, Дзень памяці, свята міру...  Мы ўдзячны тым, хто падарыў нам перамогу і мірнае жыццё і ўслаўляем жывых. ва ўстанове адукацыі праходзяць ррозныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце -- 9 Мая.

    З партрэтамі герояў-аднасяльчан і з кветкамі  да абеліска загінуўшым у той страшнай вайне.

                 

 

     

 

       У гонар слаўнай Перамогі -- нашы малюнкі. Малююць дзеці мірны, светлы дзень.

 

                                      

 

 

 

                    

    

            І абавязкова  -- песня і паштоўка ветэрану...

свернуть

Патрыятычныя акцыі. Суботнік напярэдадні 1 Мая

    В преддверии 1 Мая воспитанники ГУО «Лошанский детский сад Узденского района»  помогали взрослым в уборке территории детского сада, поливали молодые, посаженные на весенних каникулах, деревца яблонь, груш, черешен. Особенно понравилось детям садить  молоденькие деревца. Они с удовольствием досадили с воспитателями сад, посадили кусты гортензии и сирени.

                

 

                                   

 

                                                  

 

           Деревца, кустарники, цветы посажены. Огород еще сажаем  и ждем постоянной теплой погоды, мечтая о том, как изменится территория нашего детского сада.     

свернуть

Патрыятычныя акцыі

23.02.2024

 

 

Марафон грамадзянска-патрыятычных акцый “Мы ведаем! Мы памятаем! Мы ганарымся!”.

   У Мінскай вобласці стартуе марафон грамадзянска-патрыятычных акцый “Мы ведаем! Мы памятаем! Мы ганарымся!”. Мэта марафону акцый-удасканаленне дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі ў пытаннях фарміравання грамадзянска-патрыятычнай культуры ў дзяцей дашкольнага ўзросту; стварэнне ўмоў і сітуацый, якія дазваляюць законным прадстаўнікам выхаванцаў і педагагічным работнікам устаноў дашкольнай адукацыі ў працэсе арганізацыі сумеснай дзейнасці праяўляць свае патрыятычныя пачуцці і грамадзянскую пазіцыю. Афіцыйным арганізатарам марафону акцый ва ўстановах дашкольнай адукацыі Уздзенскага раёна з'яўляецца ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага райвыканкама. Удзельнікамі марафону з'яўляюцца педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі, выхаванцы сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту і іх законныя прадстаўнікі. Марафон акцый прадугледжвае правядзенне на працягу 2023/2024 навучальнага года пяці акцый, прымеркаваных да дзяржаўных святаў і агульнарэспубліканскіх святочных дзён: Дзень абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дзень Працы, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень народнага адзінства.

 

     

  Грамадзянска-патрыятычная акцыя

"Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць".

    Любоў да Радзімы прывіваецца з самага ранняга дзяцінства.

   Напярэдадні  Дня  абаронцаў Айчыны  15 лютага 2024 года ва ўстанове праводзілася сустрэча з  воінам-інтэрнацыяналістам Труханам Сяргеем Іванавічам, які расказаў аб ахове савецка-афганскай граніцы, аб тым, як жылі і змагаліся беларусы ў далёкай ад Беларусі краіне, што значыць любіць сваю краіну, свой народ.  

     20 лютага праведзен  конкурс малюнкаў “Мой тата – самы, самы..”

 

                                 Малююць дзеці сваіх самых-самых тат....

                  А таты ў адказ малююць сваё армейскае жыццё...

 

22 лютага   Сям'я Галавенчык Аліны ўдзельнічала ў фотачэленджы "Мой тата -- мой герой!"

https://drive.google.com/file/d/1fai5EV8ocClKCGPwZ3o8-YUl4h80OHmO/view?usp=sharing

21 лютага  праведзена  мерапрыемства “З гісторычнага мінулага маёй Айчыны” (успамін пра абаронцаў Радзімы братоў Трухана Аляксандра, Уладзіміра, Пятра і Палікарпа

 

  

 23 лютага  выхаванцы  дзіцячага сада віншавалі сваіх  тат   “Мой тата ў сэрцы  маім" (відэа -віншаванне адпраўлена бацькам)

                                                         

  ... І засталося падзяліцца ўражаннямі ад убачанага, пачутага, зробленага са сваімі сябрамі з Зенькавіцкага і Слабадскога дзіцячых садоў. Сёння, 26 лютага,  пішам пісьмы...

 

свернуть

Сучасныя беларускія пісьменнікі -- дзецям

 

Сучасныя беларускія пісьменнікі – дзецям”

 

Інтэрактыўны плакат "Сучасныя беларускія пісьменнікі   дзецям"

 

https://www.thinglink.com/scene/1426934952930312193

свернуть

Пісьмо сябру

Социально-педагогический проект "Письмо другу"

 
С сентября 2021 года в Минской области действует социально-педагогический проект «Письмо другу», участниками которого стали педагоги и воспитанники учреждений дошкольного образования.

 

Обоснование актуальности проекта

Одной из важнейших задач нравственного воспитания подрастающего поколения в современных социально-экономических условиях является воспитание любви к Родине. Чувство патриотизма многогранно по структуре и содержанию. В него входят ответственность, желание и умение трудиться на благо Отечества, беречь и умножать богатства Родины.

Чувство любви к Родине сродни чувству любви к родному дому, у них единая основа – привязанность и чувство защищенности. Если педагоги и родители будут воспитывать у детей чувство привязанности, как таковое, и чувство привязанности к родному дому, то при соответствующей педагогической работе со временем оно дополнится чувством любви и привязанности к своей стране.

Дошкольная педагогика определяет приоритетную роль таких средств патриотического воспитания дошкольников, как природное и социальное окружение, в котором они живут. Дополняет перечень средств патриотического воспитания художественная литература, музыка, изобразительное искусство, игровая и трудовая деятельность, праздники, которые отмечаются в стране и детском саду.

Однако, как показывает практика, перед педагогами дошкольного образования стоит проблема поиска эффективных форм работы с детьми, определения взаимосвязи средств воспитания, позволяющих успешно решать задачи формирования основ гражданственности и патриотизма
у дошкольников. Сложность решения задач патриотического воспитания определена возрастом детей – все чувства только зарождаются и не могут быть сформированы окончательно.

Данные факты определяют актуальность областного социально-педагогического проекта «Письмо другу».

 

Цель проекта – воспитание основ гражданственности и патриотизма у детей дошкольного возраста в процессе ознакомления с природными и социальными объектами ближайшего окружения; развитие связной речи и культуры общения в процессе написания коллективных писем о своей малой родине сверстникам из других районов Минской области.

Задачи проекта:

1. Изучить методику организации занятий по живому слову (составление коллективных писем).

2. Определить природные и социальные объекты ближайшего окружения, доступные для восприятия детей дошкольного возраста.

3. Разработать экскурсионные маршруты для детей к природным
и социальным объектам населенного пункта, в котором находится учреждение образования.

4. Включить в образовательный процесс проведение экскурсий
по разработанным маршрутам, виртуальных экскурсий*; проведение занятий по живому слову (составление коллективных писем) в рамках нерегламентированной деятельности.

5. Создать условия для привлечения родителей к участию в реализации проекта посредством организации в выходной день прогулок с детьми к природным и социальным объектам населенного пункта, в котором находится учреждение образования.

6. Организовать переписку между учреждениями дошкольного образования Минской области.

7. Обеспечить трансляцию результатов реализации проекта посредством сайтов.

8. Представить итоги участия в проекте родительской и педагогической общественности в рамках мероприятий на уровне учреждения образования, района, г. Жодино, области.

Основная идея проекта

Систематическая работа по организации для воспитанников среднего и старшего дошкольного возраста экскурсий к природным и социальным объектам ближайшего окружения (виртуальных экскурсий*), коллективное составление писем и переписка со сверстниками из других районов, г. Жодино будут способствовать формированию у детей дошкольного возраста представлений о своей малой родине, Минской области и Республике Беларусь, развитию культуры общения и связной речи, воспитанию основ патриотизма и гражданственности.

Основные теоретические положения проекта.

Реализация проекта предполагает:

• определение наиболее интересных объектов в населенном пункте, где находится учреждение образования: природные и промышленные объекты, спортивные и культурные объекты, исторические места;

• разработку планов-схем экскурсионных маршрутов, описание экскурсионных маршрутов (подготовительная часть, ход экскурсии, послеэкскурсионная работа);

• разработку виртуальных экскурсий*;

• включение экскурсий (виртуальных экскурсий*) как формы обучения в образовательный процесс;

• организацию занятий по живому слову в рамках нерегламентированной деятельности воспитанников;

• вовлечение родителей в образовательный процесс посредством организации в выходной день прогулок с детьми к отдаленным природным и социальным объектам населенного пункта, в котором находится учреждение образования;

• организацию переписки с другими учреждениями дошкольного образования Минской области;

• оформление альбома «Моя малая родина в письмах к друзьям» для фиксации результатов переписки;

• создание районных электронных книг «… район в рассказах и рисунках дошколят»;

• создание электронной книги «Минщина в рассказах и рисунках дошколят».

Реализация проекта будет способствовать:

• формированию у детей представлений об интересных социальных
и природных объектах ближайшего окружения, воспитанию основ гражданственности и патриотизма, развитию связной речи, навыков общения и изобразительной деятельности;

• повышению уровня педагогических компетенций родителей в вопросах гражданского и патриотического воспитания детей, организации прогулок с детьми в выходной день; вовлечению родителей в образовательный процесс учреждения дошкольного образования;

• развитию творческого потенциала и профессиональных компетенций педагогов в процессе реализации и представления результатов проекта

 

     З верасня 2023 года  ва Уздзенскім раёне працягвае дзейнічаць сацыяльна-педагагічны праект "Пісьмо сябру". Перапіска ў нашым дзіцячым садзе працягваецца  з выхавальнікамі Крупіцкага дзіцячага садка, Мінскага раёна,  Уздзенскага д/с №1; Нёманскай сярэдняй школай Уздзенскага раёна, Лашанскага дзіцячага сада Уздзенскага раёна,   Выганаўскага дзіцячага сада, Нясвіжскага дзіцячага сада №7. Дзеці дзеляцца сваімі ўражаннямі ад  падарожжа па знакамітых мясцінах роднай вёскі, расказваюць аб прыгажосці прыроды роднага краю, прафесіях людзей нашай мясцовасці.

 

Удзельнікі праекта ва ўстанове адукацыі “Лашанскі  дзіцячы сад”

Ласко Ірына Мікалаеўна – выхавальнік дашкольнай адукацыі

Аксенчык Наталля Мікалаеўна –выхавальнік дашкольнай адукацыі

Выхаванцы рознаўзроставай групы

Устаноўлены кантакты:

Дзіцячы сад № 3 г.Узда

ДУА “Слабадскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна"

ДУА"Зенькавіцкі дзіцячы сад Уздзенскага раёна"

Дзіцячы сад № 2 г.Узда

    Лашанскі край, што на Уздзеншчыне, – маляўнічы  і непаўторны куток Беларусі. Славіцца Лашаншчына  сваёй гісторыяй і культурай, таленавітымі і добрымі людзьмі, самабытнасцю. Тут, за 2 км ад вёскі, пачынае свой бег да мора Нёман, тут раскінулася адзінае на Уздзеншчыне  вадасховішча, тут у цэнтры вёскі помнік-абеліск воінам, якія загінулі ў баі ў далёкім  1941 годзе. Тут і сёння салаўіныя гаі, памятныя камяні-валуны, надзвычай прыгожыя мясціны.  

Паважаныя педагогі  і выхаванцы   устаноў дашкольнай  адукацыі  Мінскай вобласці! Мы запрашаем вас  у рамках рэалізацыі сацыяльна-педагагічнага праекта  "Пісьмо сябру" наведаць наш край, пазнаёміцца з яго самабытнасцю, непаўторнасцю,  адпачнуць  тут душой і сэрцам.

 

 

свернуть

Давайце размаўляць па-беларуску!

01.11.2023

 Часцей за ўсе бывае так, дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

      Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную установу, то вы павінны ведаць, што заняткі праводзяцца на беларускай мове.  Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад “Калядная зорка”, на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. На гэтыя святы заўсёды запрашаюцца бацькі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў.

      А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове. Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

       На кухні хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

      Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры вашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы ўбачыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу.

Паважаныя бацькі! Дапамажыце нам далучыць дзяцей да роднай, беларускай мовы! Давайце разам падумаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.

Хтось, магчыма, не вывучаў мову ў школе ці не карыстаецца ёю ў жыцці, пакуль ведае абмежаваную колькасць слоў, але ж хоча узбагаціць слоўнікавы запас і зацікавіць астатніх. Дзесьці ж трэба пачынаць!

Напрыклад, пачніце з прывітання ці развітання па-беларуску. Да ўніверсальных вітанняў належаць: вітаю, прывітанне, добрага здароў′я. Прывітальныя выразы ў дачыненні да часу: добрай (-ае) раніцы,   дабранак, добры дзень (дзянёк), добры вечар (вечарок), добрай ночы (ночкі). Формы развітання: да пабачэння, да сустрэчы, да скорага, шчасліва заставацца, заставайцеся здаровыя, бывайце здаровыя, шчаслівай дарогі або лёгкай дарогі.

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней.

     Вершы для дзяцей 3-4 гадоў

“Дожджык” Т. Кляшторная

Дожджык часта сыпаў, ліў,
Па двары ручай паплыў.
Пабягу хутчэй гуляць
І караблікі пускаць.
Парасон я распрастаў –
Дождж адразу перастаў.
Напужаўся, мабыць, ён,
Як убачыў парасон.

“Ветлівыя словы” Т. Кляшторная

“Калі ласка”,”дзякуй”,
“Добры дзень”-
Ветлівыя словы
Чую ад людзей.

Ветлівымі словамі
Буду даражыць,
З ветлівымі словамі
Лёгка жыць.

Вершы для дзяцей 4-5 гадоў

"Лістапад" Янка Купала

З буйных ліп і бяроз
Лісты валяцца.
Між павалаў і лоз
Рассыпаюцца.

Шапацяць, шалясцяць
Залацістыя,
Ўвысь галінкі глядзяць
Пусталістыя.

А як прыйдзе вясна-
Ўсё адменіцца,
І галінкі ізноў 
Зазяленяцца.

“Восень” (урывак) Янка Журба

Шумяць па-асенняму            Заможная восень
Пушча і бор;                         Прыйшла ў калгас,
На дрэвах, кустах-                Дарамі  багатымі
Залацісты ўбор.                     Радуе нас.
          

             На полі калгасным
           Вялікі ўраджай.
                Ляціць аб ім слава
                На ўвесь родны край.

 

 

 

 

ПАЛЬЧЫКАВЫЯ ГУЛЬНІ

 

Пяком бліны 

Па чарзе датыкацца да стала тыльным бокам ручкі і далонькай:

 Матуля напячэ блінкоў

Для дачушак ды сынкоў.

Блін смятанай паліваем,

Зверху цукрам пасыпаем,

Лоўка трубачкай згарнем –

І жуем, жуем, жуем!

Пеўнік 

Пеўнік раніцай прачнуўся,
(Далонь угару, указальны палец абапіраецца на вялікі, астатнія расстаўлены ўгару).
І да сонца павярнуўся.
(Пакруціць кісцю рукі ў розныя бакі).
Кукарэкнуў раз, два, тры!
( Разводзіць і зводзіць указальны і вялікі палец).
Ты сягоння не праспі.

Гульня “Замок” 

На дзвярах вісіць замок.
(Дзеці складаюць свае ручкі ў замок).
Хто яго адкрыць бы змог?
(Паднімаюць “замок” угару, паказваюць).
Пакруцілі, пакруцілі
(Не расчапляючы рукі, дзеці круцяць іх спачатку ў адзін бок).
Пакруцілі, пакруцілі
(Круцяць іх у іншы бок).
Пацягнулі
(Дзеці спрабуюць яго “адамкнуць” і цягнуць ручкі ў розныя бакі).
І адамкнулі
(Паднімаюць угару і паказваюць свае вольныя ручкі).

Гэты пальчык 

(Сагніце пальцы левай рукі ў кулачок, затым, слухаючы пацешку, па чарзе разгінайце іх, пачынаючы з вялікага пальца).

Гэты пальчык – дзядуля,
Гэты пальчык – бабуля,
Гэты пальчык – матуля,
Гэты пальчык – татачка,
Ну а гэты пальчык – я.
Вось і ўся мая сям’я!

Васьміног 

(Усімі пальчыкамі, апрача двух вялікіх, дзіця імітуе шчупальцы васьмінога).
Восем пальчыкаў для ног –
Атрымаўся васьміног.
Колькі ног у васьмінога?
Многа! Многа!

Адпачнём 

Нашы пальчыкі прачнуліся,
Пацягнуліся, пацягнуліся…
Страпянуліся…
(Выконвайце ўсе гэтыя рухі).
Па далоньцы пабеглі,
(Па далоні адной рукі бегаюць пальцы іншай, потым наадварот).
Пабеглі, пабеглі,
Пакланіліся
(Паўтарайце гэтыя рухі).
І стаміліся –
Селі адпачываць.
(Патрасіце пальцамі і апусціце рукі).

Размалёўка 

А гусак усё гагоча,
Ускубнуць цябе ён хоча.
Сядзь за партаю ямчэй,
Размалюй яго хутчэй.

Гульні па развіццю беларускага маўлення

 

 

Паважаныя бацькі!

Прапануем Вам беларускія сайты на якіх вы можаце знайсці матэрыял па навучанню  дзяцей беларускай мове.

"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў

http://www.veselka.by

"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў

http://www.veselka.by

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ

https://kazki.unicef.by

 Казкi беларускiя

http://kazki.by

 

Давайце разам паразважаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.
Пачынаем размаўляць па-беларуску!


Ветлівасць
     Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:
Дзякуем
Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!


 

 

 

 

Просім прабачэння


     Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.


Радуемся


Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!
Жадаем
     Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!
Імёны
   Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.
Прыказкі і прымаўкі
     Хоць, можа, у штодзённым жыцці мы рэдка размаўляем па-беларуску, але часта прыгадваем вядомыя прыказкі і прымаўкі, якія дапамагаюць выказаць свае адносіны да сітуацыі. Прыказкі надаюць мове выразнасць, дасціпнасць, паэтычнасць. «Хата без кутоў не будуецца, без прымаўкі ні бяседа, ні гутарка не вядзецца» — у прыказках мала слоў, але ў іх закладзена народная мудрасць. Трапныя выслоўі назапашваюцца ў нашай памяці на працягу ўсяго жыцця. Мы чуем і запамінаем іх з размоў, слухаючы казкі, песні, паданні. Усім знаёмая сітуацыя: дзіця мые посуд, раптам талерка выслізвае з рук і разбіваецца. Каб супакоіць дзіця, дарослыя прыгадваюць старое павер’е: «Посуд б’ецца на шчасце!»
Без асаблівых намаганняў памяці мы звяртаемся да прыказак і прымавак, каб вывесці правіла, даць ацэнку падзеям, характарыстыку паводзінам людзей. Як растлумачыць дзецям, што такое любоў і павага да бацькоў, як трэба ставицца да людзей, дзе знайсці даступныя ўзросту прыклады? Прапануйце малым некалькі прыказак і разам абмяркуйце іх.
Пры сонейку цёпла, пры мамачцы добра.
Добраму чалавеку жыццё ў радасць, а злому — адно гора.
Не рабі другому, што не люба самому.
У людзей пытай, ды свой розум май.
Прыказкі і прымаўкі не старэюць на працягу стагоддзяў, яны выказваюць агульначалавечую мараль сцісла, у дасканалай мастацкай форме. Крынічным звонам бессмяротнасці роднае мовы назваў Янка Брыль народныя прыказкі і прымаўкі.

 

Святы


     Хто не ведае прыгожую легенду пра папараць-кветку, якая расцвітае ў ноч на Івана Купалу? Пра тое, што чалавек, якому пашчасціць здабыць чароўную кветку, зразумее мову птушак і звяроў, стане багатым і шчаслівым? Ноч гэтая незвычайная, казачная: дрэвы, хмызы і кветкі размаўляюць паміж сабою і нават пераходзяць з месца на месца. Менавіта ў купальскую ноч, згодна з павер’ем, трэба збіраць лекавыя расліны, якія маюць у гэты час асаблівую сілу.
     На жаль, сучасныя дзеці дрэнна ведаюць беларускія святы. Пачніце знаёміць малых з народным календаром — расказвайце пра святы, якія захаваліся да нашых дзён. Напрыклад, увесну беларусы святкуюць Вербніцу, або Вербную нядзелю. У гэты вясновы дзень, за тыдзень да Вялікадня, людзі ламаюць галінкі вярбы — дрэва, поўнага магутнай жыццёвай сілы. Вербнай галінкай дакранаюцца да родных і знаёмых (найперш да дзяцей) і прыгаворваюць:
Не я б’ю — вярба б’е.

За тыдзень — Вялікдзень.
Будзь здаровы, як вада,
І багаты, як зямля.
Расці, як вярба,
Як лёд, на ўвесь год!
У бібліятэцы можна знайсці цікавыя кніжкі пра беларускія народныя святы. Разам з дзецьмі прачытайце пра провады зімы — Масленіцу, свята прылёту птушак — Саракі, пра пачатак і заканчэнне жніва — Дажынкі і Зажынкі ды іншыя народныя традыцыі.

Урокі роднай мовы


      Вывучэнне мовы, якую не ведаеш, — з’ява не простая. Калі ж бацькі разам з дзецьмі вывучаюць родную мову, поспех абавязкова прыйдзе. Час ад часу можна нават спаборнічаць, хто лепш ведае сваю мову. Напрыклад, паспрабуйце з дапамогай перакладнога слоўніка (а мо і без яго) назваць па-беларуску навакольных птушак, звяроў, кветкі і г. д.

     Дзіця, якое з маленства шануе традыцыі сваіх продкаў, гаворыць па-беларуску, паважае сваіх бацькоў, пранясе такія адносіны праз усё жыццё. І тады новыя пакаленні маленькіх беларусаў будуць размаўляць на роднай мове.

свернуть

Кніга памяці

Книга Памяти

Дата: 16 марта в 12:38, Обновлено 16 марта в 12:44

 

ва_2

 

 

 

В Год исторической памяти в период с начала апреля по сентябрь текущего года в Министерстве труда и социальной защиты проходила акция-эстафета «Горжусь подвигом ветерана-земляка». В рамках акции были сняты видеоролики с рассказами ветеранов ВОВ, узников, жителей блокадного Ленинграда и свидетелей войны, с воспоминаниями их родственников, с авторскими сюжетами работников социальных учреждений.

Данные видеоролики легли в основу электронной «Книги памяти», которая была сформирована ко Дню народного единства. Книга, помимо ссылок на видео, содержит краткое описание о героях сюжетов, а их порядка 60. Эти истории невозможно воспринимать равнодушно. Они трогают до глубины души и навсегда врезаются в память.

Видеоролики подготовили сотрудники учреждений социального обслуживания системы Минтруда и соцзащиты: самостоятельно разработали сценарии, зачастую брали интервью у очевидцев военных событий, занимались съемкой и монтажом. И все для того, чтобы сохранить невероятно ценные данные о войне.

Электронная «Книга памяти» доступна по ссылке https://www.mintrud.gov.by/ru/kniga-pamyati-ru  и QR-коду.

свернуть

Экскурсійныя маршруты

Экскурсійныя маршруты

Дата: 12 марта в 12:34, Обновлено 12 марта в 13:32

Экскурсійныя маршруты па Лашаншчыне

для выхаванцаў  рознаўзроставай групы

 

№ п/п

Назва маршрута

Тэрмін правядзення

1

Экскурсійны маршрут “Паклонімся  і мёртвым, і жывым!”

на працягу года

2

Экскурсійны маршрут “Алея Памяці”

на працягу года

3

Экскурсія выхаднога дня “Дзень добры, лес!”

на працягу года

4

Віртуальная экскурсія:

«Мой край, што Уздзенскім завецца”

на працягу года

5

Экскурсія выхаднога дня “Залатыя рукі маіх землякоў”

 (наведванне краязнаўчага музея СДК в. Лоша)

на працягу года

6

Прагулка выхаднога дня “Лашаншчына родная, землі святыя!”

чэрвень-жнівень

7

Віртуальная экскурсія “Да вытокаў Нёмана”

лета

 

Экскурсія  выхаднога дня  «Дзень добры, лес!»

 

Узрост: 5-6 гадоў

Месца знаходжання – в. Лоша

Значэнне аб’екта  – мясцовае

Працягласць   – 20 мінут

Змест экскурсіі

  1.  Гутарка “Правілы паводзін  у лесе” (звярнуць уваеу на бяспеку паводзін у леесе)
  2. Назіранне за  дрэвамі (падабенства і адрозненне, адметнасць  і прыгажосць,  карысць для чалавека))
  3. Прыпынак на палянцы:
  • Хвілінка цікаўнага “Чаму лес – наша багацце?”
  • Гульня “Разумнікі і разумніцы” (загадванне загадак пра лес, звяроў і птушак)
  • Конкурс  “Што за звер лясны такі?”
  1. Конкурс на лепшы букет.
  2. Па дарозе дамоў:

-  Прапануйце дзіцяці  ўспомніць самае адметнае, што яму запомнілася, паразважайце над тым, што хацелася б яму ўбачыць у наступны раз, дзе хацелася б пабыць.

- Завучыце прыказкі: «Высокае дрэва здалёку відаць». «Вялікага дуба з малым карэннем не бывае».

     6. Дамашняе заданне:

         Намалюйце тое, што запомнілася на экскурсіі (дапамажыце дзіцяці выразіць сваю думку)

 

   Змест экскурсіі выхаднога дня    «Залатыя рукі маіх землякоў»

Мэта: пазнаёміць дзяцей са знакамітымі людзьмі вёскі Лошы, прывіваць патрыятычныя пачуцці,  даць  магчымасць замацаваць веды аб правілах паводзін у час прагулак;  выхоўваць любоў да роднага краю, павагу да людзей працы

  1.  Гутарка “Правілы паводзін  у час прагулкі, у Доме культуры” (звярнуць увагу на культуру паводзін)
  2. Знаёмства з работнікамі Дома культуры.
  3. Экскурсія ў музеі:    вырабы з гліны і саломкі, з пластыку і кукурузы, з чароту і паперы (праводзіць экскурсію дырэктар СДК Пінчук Г.В.)...
  4. Хвілінка цікаўнага: "Лашанскія  ўмельцы  -- гэта... (знаёмства з работамі сям'і Трухан Н.М., Сапуновай Л.А.)
  5. Гульня-виктарына "Як называецца  гэтая рэч..."
  6. Міні-прадстаўленне " Мае цудоўныя ўзоры" (з вопыту работы Трухан Н.М.)
  7. Майстар-клас Трухан Н.М. "Кветка на добрую памяць"
  8. Па  дарозе дамоў "Што мне запомнілася"
  9.  Дамашняе заданне  "Што я сёння бачыў(ла)..."

 

Экскурсия к памятнику   "Поклонимся и мертвым, и живым!"

Цель: формирование у воспитанников осознанного отношения к  празднику Дня Победы.

Задачи: расширять представления детей о Великой Отечественной войне, празднике Победы;  воспитывать уважение к памяти воинов-победителей, любовь к Родине. тр

Предварительная работа: Чтение книг  ( В.Вітка «Дзе хаваецца вайна», М.Пазнякоў «На плошчы Перамогі»), заучивание стихов о войне.

Выставка детско-родительских рисунков «Война - это  боль»

Ход экскурсии:

1.Рассказ воспитателя  о Великой Отечественной войне и праздновании Дня 9 Мая. 

2. Рассуждения-ответы на вопросы: Почему войну называют Великая Отечественная война?  (весь народ великого Отечества встал на защиту своей страны)   Как народ сохраняет память о прошлой войне? (в книгах, картинах, памятниках)  Что такое памятники? («памятник» происходит от слов "память", "помнить". Это скульптурные сооружения, обелиски. Строят их в честь какого-либо героя войны или важного события, чтобы люди помнили этих героев).  Как чтят память память о погибших солдатах во время войны (минутой молчания и возложением венков). 

3. Слово воспитателя о цели экскурсии к памятнику погибшим. (возложение цветов, минута молчания, чтение стихов о войне)

3. Правила поведения у памятника (не шалить, не кричать, не размахивать руками, говорить вполголоса, соблюдать тишину)

4.  У памятника:

--  осмотр обелиска, краткие высказывания об увиденном;

-- чтение стихов о войне; (воспитатель и дети);

-- минута молчания и возложение цветов.

5. Рефлексия.   Спасибо за мирное небо и радость мирной жизни!

свернуть

Дзяржаўныя святы

Дзяржаўныя святы

Дата: 11 марта в 19:47
<article>

Дзяржаўныя святы, святочныя дні, памятныя і святочныя даты ўстанаўлівае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўныя святы ўстанаўліваюцца ў азнаменаванне падзей, якія маюць асаблівае гістарычнае або грамадска-палітычнае значэнне для Рэспублікі Беларусь і аказалі істотны ўплыў на развіццё беларускай дзяржавы і грамадства.

Святочныя дні ўстанаўліваюцца ў азнаменаванне іншых падзей, прысвечаных традыцыйным датам, ушаноўванню работнікаў пэўнай прафесіі, галіны гаспадаркі або сферы дзейнасці і г.д.

Памятныя даты звязаны з іншымі гістарычнымі падзеямі ў жыцці дзяржавы і грамадства або традыцыйна адзначаюцца асобнымі катэгорыямі грамадзян.

Святочныя даты – гэта традыцыйна адзначаемыя значнай колькасцю грамадзян падзеі, якія не надзяляюцца ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйным статусам дзяржаўнага свята, святочнага дня або памятнай даты.

Дзяржаўныя святы

Дзень Канстытуцыі – 15 сакавіка;

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – 2 красавіка;

Дзень Перамогі – 9 мая;

Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая;

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – 3 ліпеня;

Дзень народнага адзінства – 17 верасня.

Агульнарэспубліканскія святочныя дні

Новы год – 1 і 2 студзеня;

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – 23 лютага;

Дзень жанчын – 8 сакавіка;

Свята працы – 1 мая;

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі – 7 лістапада.

Рэлігійныя святочныя дні

Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае Раство) – 7 студзеня;

Вялікдзень – па календары праваслаўнай і каталіцкай канфесій;

Радаўніца – па календары праваслаўнай канфесіі;

Дзень памяці – 2 лістапада;

Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае Раство) – 25 снежня.

Iншыя святочныя дні

Дзень спажыўца – 15 сакавіка;

Дзень сям’і – 15 мая;

Дзень аховы навакольнага асяроддзя – 5 чэрвеня;

Дзень моладзі і студэнцтва – апошняя нядзеля чэрвеня;

Дзень ведаў – 1 верасня;

Дзень беларускага пісьменства – першая нядзеля верасня;

Дзень міру – трэці аўторак верасня; Дзень пажылых людзей – 1 кастрычніка;

Дзень маці – 14 кастрычніка;

Дзень бацькi - 21 кастрычнiка;

Дзень інвалідаў – 3 снежня;

Дзень правоў чалавека – 10 снежня;

Дзень беларускага кіно – 17 снежня.

Памятныя даты

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – 15 лютага;

Дзень чарнобыльскай трагедыі – 26 красавіка;

Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны – 22 чэрвеня.

https://president.gov.by/be/gosudarstvo/prazdniki#pam-daty-b 

свернуть

Дзяржаўныя сімвалы

 

Дзяржаўныя сімвалы

Дата: 11 марта в 19:43
<article>

Государственная символика Республики Беларусь
Как суверенное государство Республика Беларусь имеет свои государственные символы -

Государственный флаг, Государственный герб, Государственный гимн.

Начиная с 1917 года в Беларуси неоднократно менялись Государственный флаг и Государственный герб. Однако, несмотря на имеющиеся отличия, все варианты государственной символики имели схожую основу, что позволяет говорить об их исторической преемственности.

Государственный флаг Республики Беларусь

Государственный флаг постоянно поднят на зданиях органов власти и некоторых государственных учреждений, устанавливается в служебных кабинетах руководителей данных органов, в школах, на избирательных участках, вывешивается во время различных торжественных мероприятий.

Государственный герб Республики Беларусь

Изображение Государственного герба размещается на зданиях органов власти и ряда государственных учреждений, внутри служебных кабинетов их руководителей, а также на печатях данных органов, на монетах, паспортах граждан Республики Беларусь.

Государственный гимн Республики Беларусь

Государственный гимн исполняется в начале и в ряде случаев в окончании важных государственных и общественных событий, в том числе при вступлении Президента Республики Беларусь в должность - после принесения им Присяги. 

 

</article>

Комментарии:

свернуть
поделиться в: