Інструкцыя аб прапускным рэжыме

Інструкцыя аб прапускным рэжыме

ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРАПУСКНЫМ РЭЖЫМЕ

ў дзяржаўнай установе адукацыі “Лашанскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна”

Раздзел І. Агульныя палажэнні

  1. Дадзенае Палажэнне аб прапускным рэжыме (далей – Палажэнне) вызначае арганізацыю і агульны парадак выканання прапускнога рэжыму ў дзяржаўнай установе адукацыі “Лашанскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна” (далей – Установы).
  2. Палажэнне зацвярджаецца загадам кіраўніка ўстановы.
  3. Прапускны рэжым уводзіцца з мэтай забеспячэння бяспечных умоваў прабывання выхаванцаў і работнікаў дашкольнай установы.
  4. Прапускны рэжым – сукупнасць мерапрыемстваў і правіл, якія выключаюць магчымасць несанкцыянаванага праходу асоб, праезду транспартных сродкаў, праносу (правозу) маёмасці на тэрыторыю ці з тэрыторыі ўстановы.
  5. Прапускны рэжым будуецца на прынцыпах добразычлівасці, прыязнага і ветлівага стаўлення да выхаванцаў, работнікаў ўстановы, наведвальнікаў.

Раздзел 2. Арганізацыя прапускнога рэжыму.

2.1. З мэтай здзяйснення прапускнога рэжыму ва ўстанове ля цэнтральнага  ўваходу абсталюецца рабочае месца супрацоўніка, які ажыццяўляе прапускны рэжым.

2.2. Рабочае месца забяспечваецца неабходнай мэбляй, дакументацыяй  (інструкцыя аб арганізацыі прапускнога рэжыму ў дашкольнай установе, журнал уліку рабочага часу, журнал уліку наведвальнікаў) і аснашчаецца сродкамі сувязі (тэлефон).

2.3. Асобе Установы, якая здзяйсняе прапускны рэжым, забараняецца пакідаць рабочае месца без уважлівай прычыны.

2.4. Выхавальнікі, работнікі і наведвальнікі Установы праходзяць у будынак установы праз цэнтральны ўваход.

2.5. У начны час, выхадныя і святочныя дні ўсе ўваходы павінны быць зачыненыя  пастаянна.

2.6. Запасныя выхады ва Установе абсталяваны дзвярамі. У рабочы час запасныя выхады павінны быць зачынены  знутры на лёгка адкрываемыя зашчапкі. У начны час і выхадныя (святочныя) дні запасныя выхады павінны быць закрыты на ключ.   Ключы знаходзяцца: 1 камплект – на рабочым месцы  работніка, які здзяйсняе прапускны рэжым, 1 камплект – у намесніка па гаспадарчай частцы, у  кіраўніка ўстановы – ключы ад кабінета і ўваходных дзвярэй. Ключы павінны быць пранумараваны згодна нумарацыі запасных выхадаў.

2.7. Катэгарычна забаронена прапускаць ва Установу асоб са знешнімі прыкметамі алкагольнага ап’янення або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў.

2.8. У выпадку выяўлення асобы, якая прадстаўляе патэнцыяльную пагрозу бяспецы акружаючых (праносіць прадметы і рэчывы, забароненыя ў свабодным абыходжанні, лёгкія на загаранне,  выбухованебяспечныя, пажаранебяспечныя, спіртаазмяшчальныя вадкасці, рэчывы і вадкасці таксічнага дзеяння), неадкладна інфармаваць кіраўніка Установы і тэрытарыяльны аддзел унутраных спраў (тэл.102.)

2.10. Выкананне  патрабаванняў дадзенага Палажэння абавязковае для ўсіх работнікаў, якія працуюць пастаянна ці часова ва Установе, выхаванцаў і іх законных прадстаўнікоў, усіх юрыдычных і фізічных асоб, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць ці знаходзяцца па іншых прычынах на тэрыторыі Установы.

2.11. Работнікі Установы і законныя прадстаўнікі выхаванцаў  павінны быць азнаёмлены з распрацаваным і зацверджаным палажэннем.

2.12. З мэтай азнаямлення наведвальнікаў Установы з прапускным рэжымам Установы палажэнне размяшчаецца на інфармацыйным стэндзе ў холе першага паверха будынка.

Раздзел 3. Парадак пропуску выхаванцаў установы

3.1. Выхаванцы дапускаюцца ва Установу ў адпаведнасці з рэжымам работы Установы.

3.2. У выпадку спазнення без уважлівай прычыны выхаванцы дапускаюцца ва ўстанову з дазволу выхавальніка.

3.3. Забіраць выхаванцаў з Установы павінны бацькі (законныя прадстаўнікі). У выпадку існавання аб’ектыўнай прычыны, па якой бацькі не могуць забраць дзяцей з установы (камандзіроўка, хвароба і інш.), на аснове заявы бацькоў  на імя кіраўніка Установы гэта могуць зрабіць іншыя паўналетнія члены сям’і ці сваякі. Забараняецца аддаваць выхаванцаў дашкольнай Установы асобам, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага (наркатычнага) ап’янення.

          3.4. У выпадку нясвоечасовага прыходу ва Установу выхаванцы і іх бацькі прапускаюцца ва ўстанову праз цэнтральны ўваход.

       Раздзел 4. Парадак пропуску работнікаў  установы

         4.1. Работнікі праходзяць ва Установу адукацыі згодна  графіка работы, зацверджанага кіраўніком установы. 

        Раздзел 5. Парадак пропуску наведвальнікаў  ва ўстанову дашкольнай адукацыі

         5.1. Бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванца, якія прыводзяць яго ва ўстанову дашкольнай адукацыі,  павінны  перадаць выхаванца выхавальніку дашкольнай адукацыі, а ў выпадку яго адсутнасці – іншаму перагагічнаму работніку, які ажыццяўляе прыём выхаванцаў, памочніку выхавальніка.

         5.2. Бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванца, якія прыйшлі забіраць дзіця з Установы дашкольнай адукацыі, чакаюць яго ў раздзявалцы групы або на вуліцы.

         5.3. Вынас матэрыяльных каштоўнасцей дазваляецца на падставе дакументаў, завераных кіраўніком установы дашкольнай адукацыі.

         5.4. Дадзеныя пра наведвальнікаў фіксуюцца ў журнале рэгістрацыі наведвальнікаў.

         Журнал  рэгістрацыі наведвальнікаў

№ п/п

Дата наведвання

Мэта наведвання

Прозвішча ,імя

наведвальніка

Да каго прыбыў

Час прыходу

Час адыходу

Подпіс

 

 

 

 

 

 

 

 

         Журнал рэгістрацыі наведвальнікаў заводзіцца ў пачатку навучальнага года (1 верасня) і вядзецца да пачатку новага навучальнага года (31 жніўня наступнага года).

         Журнал павінен быць прашыты, пранумараваны, змацаваны пячаткай. На першай старонцы журнала робіцца запіс аб даце яго пачатку.

         Замена, канфіскацыя старонак з журнала рэгістрацыі наведвальнікаў забароненыя.

         5.5. Усе запісы ў журнале ўліку наведвальнікаў робіць адказны за  прапускны рэжым на падставе дакумента, які сведчыць асобу.

         5.6. Пры правядзенні бацькоўскіх сходаў і святочных мерапрыемстваў бацькі (законныя прадстаўнікі) праходзяць ва ўстанову ў суправаджэнні памочніка выхавальніка, без рэгістрацыі ў журнале рэгістрацыі наведвальнікаў.

         5.8. Пры правядзенні метадычных аб’яднанняў  допуск наведвальнікаў ажыццяўляецца з рэгістрацыяй у журнале прапускнога рэжыму, наведвальнікі  праводзяцца да месца правядзення метадычнага аб’яднання памочнікам выхавальніка.

         5.9. Рабочыя і спецыялісты рамонтна-будаўнічых арганізацый, асобы, якія выконваюць работы гаспадарчым спосабам і па грамадзянска-прававых дагаворах з фізічнымі асобамі, прапускаюцца ў памяшканні ўстановы дашкольнай адукацыі для вытворчасці рамонтна-будаўнічых работ па спісе, складзеным загадыкам гаспадаркай і ўзгодненаму з кіраўніком установы, з запісам у часопісе рэгістрацыі наведвальнікаў.

         Раздзел 6. Прапускны рэжым для вышэйстаячых арганізацый і правяраючых асоб

         6.1. Асобы, якія не звязаныя з адукацыйным працэсам і наведваюць установу дашкольнай адукацыі  па службовай неабходнасці, прапускаюцца пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, па ўзгадненні з кіраўніком установы дашкольнай адукацыі або асобай,  якая яе замяшчае, з унясеннем запісу ў журнал  ўліку наведвальнікаў.

         6.2. Службовыя асобы, якiя прыбылi ва ўстанову дашкольнай адукацыі з праверкай, прапускаюцца пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, з паведамленнем адміністрацыі установы, пра што робіцца запіс у журнале ўліку наведвальнікаў.

         6.3. У выпадку наведвання Установы  дашкольнай адукацыі групай асоб запіс у журнале ўліку наведвальнікаў робіцца ў дачыненні да кіраўніка групы з указаннем колькасці наведвальнікаў.

         Раздзел 7. Прапускны рэжым для транспарту

         7.1Уезд аўтатранспарту на тэрыторыю Установы забараняецца, за выключэннем п.7.2, 7.3.

         7.2. Допуск на тэрыторыю Установы  дазваляецца спецыяльнаму аўтамабільнаму транспарту экстраных і аварыйных службаў (хуткай медыцынскай дапамогі, міліцыі, РАНС, службы газу).

         7.2. Допуск на тэрыторыю ўстановы дазваляецца спецыяльнаму аўтамабільнаму транспарту па падвозе прадуктаў харчавання, камунальных службаў на падставе адпаведных графікаў, узгодненых з кіраўніком Установы дашкольнай адукацыі.

         7.3. Аб усіх выпадках працяглага знаходжання на тэрыторыі або ў непасрэднай блізкасці ад Установы транспартных сродкаў, якія выклікаюць падазрэнне, адказны за прапускны рэжым інфармуе кіраўніка Установы дашкольнай адукацыі (асобу, якая яго замяшчае) і пры неабходнасці па ўзгадненні з кіраўніком Установы (асобай, якая яго замяшчае) інфармуе раённы орган унутраных спраў.

         Раздзел 8. Адказнасць і кантроль за выкананнем прапускнога рэжыму

         8.1. Адказнасць за захаванне прапускнога рэжыму на тэрыторыі Установы дашкольнай адукацыі, а таксама парадак увозу (вывазу) і ўносу (вынасу) матэрыяльных каштоўнасцей ускладаюцца на работнікаў, якія ажыццяўляюць прапускны рэжым.

         8.2. Кантроль за выкананнем прапускнога рэжыму Установы дашкольнай адукацыі ўскладаецца на асоб, прызначаных загадам па ўстанове.

         8.3. Адказнасць за арганізацыю прапускнога рэжыму на тэрыторыі Установы ўскладаецца на кіраўніка  Установы.

Структура ўпраўлення

Структура кіравання

дзяржаўнай установай адукацыі " Лашанскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна”

Кіраўніцтва  дзяржаўнай установай дашкольнай адукацыі  " Лашанскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна " (далей Установа) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і статутам установы. Паўнамоцтвы заснавальніка ажыццяўляе ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта. Кіраўніцтва ажыццяўляецца на аснове спалучэння прынцыпаў адзінаначалля і калегіяльнасці. Аднаасобным выканаўчым органам установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца загадчык, які ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю ўстановы дашкольнай адукацыі. У сваёй дзейнасці ўстанова кіруецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Статутам. Сістэма ўпраўлення складаецца з дзвюх структур:

 структурна-калегіяльнае (грамадскае) кіраванне:

 апякунскі савет

педагагічны савет;

 прафсаюзны камітэт;

сход  працоўнага калектыву

агульны бацькоўскі сход.

2 структура-адміністрацыйнае кіраванне, якое мае лінейную структуру:

1 узровень кіраваннязагадчык установы дашкольнай адукацыі.

2 узровень кіраваннязагадчык гаспадаркі.

3 узровень кіравання ажыццяўляецца выхавальнікамі, спецыялістамі, абслуговым персаналам.

Арганізацыйная структура ўстановы:

  1. загадчык
  2. загадчык гаспадаркі
  3. педагогі (выхавальнікі дашкольнай адукацыі, настаўнік-дэфектолаг)
  4. памочнікі выхавальніка
  5. абслугоўваючы персанал (кухар, прыбіральшчыкі памяшканняў, рабочы па рамонце і мыцці спецадзення, рабочы па бягучым рамонце будынкаў і збудаванняў, вартаўнікі, прыбіральнік тэрыторыі).

                     Дзейнасць структурных падраздзяленняў.

      Непасрэднае ўпраўленне ўстановай ажыццяўляе загадчык дзяржаўнай установы адукацыі "Лашанскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна" Ксяневіч  Ірына Паўлаўна, якая назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады ўпраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Кіруючая дзейнасць загадчыка:

дзейнічае ад імя ўстановы і нясе адказнасць за вынікі яе дзейнасці; узаемадзейнічае з органамі самакіравання: педагагічным  і апякунскім саветам, ажыццяўляе самакантроль за ходам і вынікамі адукацыйнага працэсу; прымае на працу і звальняе ва ўстаноўленым парадку педагагічных і іншых работнікаў установы; ва ўстаноўленым парадку набывае, арандуе, заказвае абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў юрыдычных і фізічных асоб па безнаяўным і наяўным разліку; заключае дагаворы на аказанне паслуг выхаванцам і іх законным прадстаўнікам; адмяняе рашэнні педагагічнага савета  ў выпадках, калі яны супярэчаць статуту і Палажэнню аб заснаванні дашкольнай адукацыі; выдае загады, дае ўказанні абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі ўстановы; зацвярджае структуру і штаты ў адпаведнасці з дзеьчымі тыпавымі штатамі і штатнымі нарматывамі работнікаў установы.

          Загадчык гаспадаркі адказвае за захаванасць будынка ўстановы і маёмасці, арганізацыю работы абслуговага персаналу.

         Педагагічны савет

Галоўнай задачай педагагічнага савета  з'яўляецца вызначэнне шляхоў рэалізацыі зместу адукацыі і павышэння навукова-метадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў, павышэнне якасці адукацыі.

         Сход  працоўнага калектыву спрыяе пашырэнню калегіяльных, дэмакратычных форм кіравання.

         Апякунскі савет распрацоўвае, прымае і арганізуе рэалізацыю планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах установы.

         Прафсаюзны камітэт прадстаўляе абарону сацыяльна-працоўных правоў і прафесійных інтарэсаў.

Міжведамаснае ўзаемадзеянне:

Уздзенская цэнтральная раённая бальніца;

 Уздзенскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;

 Уздзенскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр;

 Уздзенскі РАНС;

 Уздзенская сярэдняя школа №1

 Лашанскі сельскі Дом культуры;

 Уздзенскі райаграсэрвіс

 

 

 

свернуть
поделиться в: