Як запісаць дзіця ва ўстанову дашкольнай адукацыі

Як запісаць дзіця ва ўстанову дашкольнай адукацыі…

ШТО ЗМЯНІЛАСЯ?

Унесены змены ў выкананне адміністрацыйных працэдур:

   Пастаноўку дзіцяці на ўлік і выдачу накіравання ў дзяржаўную ўстанову дашкольнай адукацыі з 10.06.2020 здзяйсняе служба “Адно акно” Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта (фае 1 паверха Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта)

Рэжым работы службы «Адно акно»

Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта:

ПН, АЎТ, ЧЦВ, ПТ: з 8.00 да 17.00.

СР.:  з 8.00 да 20.00.

2-я і 4-я СБ: с 9.00 до 13.00

Выхадны: НЯДЗЕЛЯ.

Для выканання адміністрацыйных працэдур 6.6. “Пастаноўка на ўлік дзіцяці, якое мае патрэбу ў залічэнні ва ўстанову дашкольнай адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі” і  6.7. “Выдача накіравання ў дзяржаўную ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні  дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю” неабходна прад’явіць наступныя дакументы:

  •  пашпарт бацькі (маці) ці законнага прадстаўніка);
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.

Дакументы, якія прадастаўляюць бацькі (законныя прадстаўнікі дзіцяці) ва ўстанову адукацыі “Слабадскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна”:

  •  заяву  законнага прадстаўніка выхаванца;
  • накіраванне ўпраўлення па  адукацыі, спорце  і турызме Уздзенскага райвыканкама  ў дзяржаўную ўстанову дашкольнай адукацыі;
  • медыцынскую даведку аб стане здароўя.

   Тлумачэнні па пытаннях залічэння дзіцяці ва ўстанову дашкольнай адукацыі можна атрымаць ва  ўпраўленні па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта па тэлефоне 65-4-93

    Больш падрабязна чытаць…   Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.05.2020 № 271 “Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях здзяйснення  адміністрацыйных працэдур” (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.10.2018 № 740).   

поделиться в: